Абмеркаваньне:Ванда Скуратовіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Незразумелыя тэрміны[рэдагаваць крыніцу]

Каб зьмест артыкулаў Вікіпэдыі быў зразумелы ня толькі вузкаму колу «пасьвячоных», калі ласка, дадавайце ўнутраныя спасылкі. І пажадана мець адпаведныя артыкулы, натуральна. :)

Да прыкладу, мне нічога ня кажа слова «канцэлебравалі». Нават баюся памыліцца, як павінен гучаць назоўнік. Таму аўтара прашу дадаць спасылку.--Taravyvan Adijene 10:23, 9 траўня 2010 (UTC)

«Канцэлебравалі» вытворнае ад канцэлебрацыя, вось тут ёсьць тлумачэньне (хоць на мой погляд, агульны сэнс паняцьця зразумелы па кантэксьце:)). --Казімер Ляхновіч 16:34, 9 траўня 2010 (UTC)
Гэтае слова ў польскай мове азначае вядзеньне імшы дзьвюма або й больш сьвятарамі. Ці ў беларукай існуе, не ведаю. Нутраная спасылка не паможа, калі няма артыкулу. Bocianski 19:48, 9 траўня 2010 (UTC)
Прынамсі паводле catholic.by (спасылку я падаў вышэй) паняцьце канцэлебрацыі існуе ў беларускай мове. Вядома, для спрашчэньня можна замяніць «канцэлебравалі» на «праводзілі», але рэлігія ў пэўным сэнсе таксама вузкаспэцыяльная сфэра, таму на маю думку, паняцьці канцэлебрацыі, эўхарыстыі і г.д. нічым ня горшыя за, прыкладам, геабіяцэноз ці амплітудную мадуляцыю :) --Казімер Ляхновіч 20:07, 9 траўня 2010 (UTC)
Не, зьмяняць няма патрэбы. Лепш напісаць у новым артыкуле некалькі слоў пра гэтага паняцьця. Bocianski 20:15, 9 траўня 2010 (UTC)
Гэта і падразумявалася.--Taravyvan Adijene 20:48, 9 траўня 2010 (UTC)

Катэгарызацыя[рэдагаваць крыніцу]

Ці слушна я зразумеў, што Катэгорыя:Беларускія рэлігійныя дзеячы можна замяніць на Катэгорыя:Беларускія каталіцкія дзеячы? --Taravyvan Adijene 17:13, 30 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Так, удакладненьне катэгорыяў. Wizardist г 19:16, 30 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Пытаньне больш стаяла ў тым сэнсе, ці гэтая дзяячка насамрэч была менавіта каталіцкага веравызнаньня, і калі так, то тады ўжо ёсьць магчымасьць удакладніць катэгорыю. --Taravyvan Adijene 22:13, 30 лістапада 2010 (EET)[адказаць]