Абмеркаваньне:Дзьвінская праўда

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я лічу, што асноўнай назвай павінна быць Дзьвінская праўда. --Ліцьвін (гутаркі) 11:34, 10 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Ну, я проста падчас стварэньня артыкула таксама так думаў, але заўважыў Маладосць і падумаў, што назвы ґазэтаў наркамаўкаю маюць быць запісаныя як і ў арыґінале. У такім выніку трэба вырашыць і пытаньне наконт назвы гэтае ґазэты таксама. З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 20:54, 10 траўня 2020 (+03)[адказаць]
Я лічу, што калі газэта гістарычная, мела назву і клясычным правапісам, то асноўнай назвай можа быць назва на беларускай мове клясычным правапісам. --Ліцьвін (гутаркі) 20:58, 10 траўня 2020 (+03)[адказаць]
Але яна ня мела назву тарашкевіцаю. Гэтая ґазэта набыла сваю назву ў 1963 годзе, 30 рокаў пасьля рэформы. Тады трэ пераносіць назад. З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 21:07, 10 траўня 2020 (+03)[адказаць]
Я лічу, што асноўныя назвы беларускіх газэт, прадпрыемстваў, установаў і г.д. павінны быць на беларускай мове клясычным правапісам. --Ліцьвін (гутаркі) 02:12, 11 траўня 2020 (+03)[адказаць]
Ну як і казаў, тады трэба зьмяняць і Маладосць і іншыя артыкулы наконт гэтага (калі яны ё). Bulhkin (гутаркі) 04:24, 11 траўня 2020 (+03)[адказаць]