Абмеркаваньне:Ляйнцэр Тыргартэн

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Па-першае, Ляйнцэр, а па-другое, як і сказана ў артыкуле, «тыргартэн» — гэта заасад. -- Renessaince 09:50, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

І па-трэцяе — Ляйнцаўскі, бо назва паходзіць ад раёну Вены Ляйнц.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:08, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Зроблена. -- Renessaince 13:26, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Але гэта даўно не заасад. "Аднак Ляйнцэрскі заасад не зьяўляецца заапаркам у звычайным разуменьні гэтага слова". Гэта запаведнік. Нават у ангельскай вэрсіі гэта "Lainzer Tiergarten" а не ZOO, як звычайна пазначаецца. Можа тады варта перакласьці на нашу мову тады і польскія Лазэнкі? --Raviaka Ruslan (гутаркі) 20:04, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Я калі буду ствараць артыкул пра Лазэнкі (парк), дык перакладу яго як Купальні (парк)? І можна разайсьціся з польскімі назвамі раёнаў? Таргувэк (Targówek), Бялолэнка (Białołęka), Ўлохы (Włochy) --Raviaka Ruslan (гутаркі) 20:12, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Дарэчы, чаму тут не пераклалі на заасад? Бэрлінскі раён? Трэба ж прытрымлівацца адных правіл? Вялікі Тыргартэн? Я пераношу ў Вялікі заапарк? --Raviaka Ruslan (гутаркі) 20:15, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Не сьпяшайцеся з запытамі на перанос, бо, магчыма, тут Вы маеце рацыю: усе інтэрвікі паказваюць захаваную арыгінальную назву, значыць, гэта геаграфічная назва, т.б. сэнс ня ў тым, што гэта заасад/заапарк, а геаграфічныя назвы не перакладаюцца.--Lesnas ättling (гутаркі) 22:07, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
А Ляйнцэрскі заасад - гэта не геаграфічная назва? Нават ангельская вэрсія прытрымліваецца назвы аўтэнтычнай - Lainzer Tiergarten. Можа гэта ў гэтым артыкуле пасьпяшаліся з пераносам? --Raviaka Ruslan (гутаркі) 22:27, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Я ж Вам і кажу: маеце рацыю наконт Ляйнцэр Тыргартэн, а наконт Вялікага Тыргартэну — пасьпяшыліся з прапановай пераносу. Я ўдзень таксама не заўважыў, што гаворка пра геаграфічную назву і проста прапанаваў слушны пераклад (калі б гэта быў заасад раёну Ляйнц, а не запаведнік).--Lesnas ättling (гутаркі) 23:25, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Трэба махаць Renessaince, каб усё вяртаў назад :) --Raviaka Ruslan (гутаркі) 23:35, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Зь пераносам пасьпяшаліся, бо трэба было пачакаць думку аўтара, але тым ня меней першапачатковая назва ўсё адно была памылковай.
P. S. Пераймяноўваць артыкулы можа кожны. -- Renessaince 09:49, 13 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]