Абмеркаваньне:Лідбэлі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ці ўсё ж ЛЭДБЭЛІ (Leadbelly)? Хто ведае добра ангельскую?

Так. Слушны варыяет Лідбэлі. --Dymitr 23:42, 9 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
У расейцаў проста чамусьці Летбэллі --Ruslan Raviaka 23:54, 9 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

БКП падае Kelly як Келі, а ў правілах пра падваеньне зычных падаюцца толькі словы з раманскіх і грэцкай моваў. Там па аналёгіі лічу, што трэба пісаць мінавіта Лідбэлі--Dymitr 23:57, 9 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

У цяперашнім варыянце павінна быць «Лідбэльлі» згодна з п. 40 (нп., Жызэльлю) і п. 54 (нп., Эвангельле) БКП. --Renessaince 21:30, 11 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Не. У ангельскай мове ll не рэалізуецца фанэтычна з пункту гледжаньня БКП, як і ў нямецкай (Фрыдрых Шылер). Пад правіла 25:76 падпадаюць збольшага раманскія мовы накшталт італьянскай ці гішпанскай. Што да Эвангельля, то сумнёўна, ці можа гэта быць прыкладам у нашым выпадку, бо слова стала замацаванае ды і падаецца яно ў разьдзеле па правапісе «э», а не ў разьдзеле пра напісаньне падвойных. --Jauhienij 21:39, 11 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Разьдзел 20, п. 54 тычыцца правапісу «л — ль», а ніякіх ня «э». Акрамя Эвангельля, тамака з прыкладаў «бандэрыльля, камарыльля, кальля (кветка), кельля, мантыльля, сэгідыльля, эскадрыльля», ня ўсе зь якіх можна адназначна назваць стала замацаванымі. --Renessaince 21:42, 11 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Гэта правіла апісвае перадаваньне мяккага «ль», а не падвойных зычных :-) У нашым выпадку мы маем справу з разьдзелам 25, а дакладней — з разьдзелам 25:76, і вышэйзгаданыя прыклады некарэктныя ў нашым выпадку, бо зьяўляюцца пазычаньнямі з раманскіх моваў. А прыкладаў падаўжэньня «ll» у германскіх мовах (прынамсі, у ангельскай ці нямецкай) БКП не падае. «Жызэльлю» таксама няўдалы прыклад, бо гэта творны склон ад намінатыва «Жызэль» накшталт Беларусь/Беларусьсю. Гэта іншая сытуацыя. --Jauhienij 21:49, 11 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]