Абмеркаваньне:Мураванаашмянкоўскі сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мураванаашмянкоўскі сельсавет — дзіўная назва, улічваючы, што сама назва вёскі Мурава́ная Ашмя́нка. У Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2, на старонцы 288: Муравана-Ашмянкаўскі. Думаю, больш слушнай назвай будзе — Мураванаашмянкаўскі сельсавет. --Ліцьвін (гутаркі) 16:02, 30 красавіка 2012 (FET)

А ёсьць крыніца менавіта на такую (без злучка) назву? Бо тут і ў нарматыўным даведніку назва супадае з назвай артыкула. --Red_Winged_Duck 16:18, 30 красавіка 2012 (FET)
Што са злучком, што без злучка, ня ў гэтым сэнс. Цікава, што ў даведніку — Астрашыцка-Гарадоцкі сельсавет. Можа нейкае правіла існуе — калі падвойная назва, то праз злучок.
Нарматыўны даведнік і «тут» — тое самае, тыя ж памылкі. Проста дзіўная назва. Я б яшчэ зразумеў калі назва вёскі была Мурава́ная Ашмянка́. А так адкуль такі націск? --Ліцьвін (гутаркі) 22:13, 30 красавіка 2012 (FET)
Гэта не памылкі — гэта афіцыйныя назвы і аўтарытэтныя крыніцы, і іх нельга ігнараваць. Сэнс пакуль у тым, што ваш варыянт назвы не пацьвярджаецца крыніцамі. --Red_Winged_Duck 23:08, 30 красавіка 2012 (FET)
У Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2, на старонцы 240 таксама Муравана-Ашмянкаўскі. Улічваючы гэтае, думаю, больш слушнай назвай будзе — Муравана-Ашмянкаўскі сельсавет. --Ліцьвін (гутаркі) 19:40, 1 траўня 2012 (FET)
Мы маем дзьве аўтарытэтныя сучасныя крыніцы з афіцыйнымі назвамі: Дзяржаўны камітэт па маёмасьці і нарматыўны даведнік. Дадам яшчэ афіцыйны дакумэнт, дзе таксама няма злучка. Адпаведна, яны больш аўтарытэтныя за крыніцу 1993 году, таму і прычын для пераносу няма. --Red_Winged_Duck 20:23, 1 траўня 2012 (FET)
Ёсьць дзьве аўтарытэтныя крыніцы: Вобласьці і раёны і ЭГБ, дзе прыведзена назва сельсавету — Муравана-Ашмянкаўскі — гэтая назва і лягічна і ляканічна з улікам таго, што назва вёскі — Мурава́ная Ашмя́нка. --Ліцьвін (гутаркі) 21:01, 1 траўня 2012 (FET)
Асабіста ў меня, у такіх выпадках, няма даверу да http://maps.by/viewate (Дзяржаўны камітэт па маёмасьці, нарматыўны даведнік). Так, прароблена вялікая праца, але, нажаль, і тутака прысутнічае шмат памылак. --Ліцьвін (гутаркі) 23:28, 1 траўня 2012 (FET)
Сэнс у тым, што сама назва «нарматыўны даведнік» значыць, што ў ім сабраныя афіцыйныя назвы, тыя, якія выкарыстоўваюцца ў афіцыйных дакумэнтах, таму ва ўсіх спрэчных сытуацыях трэба кіравацца менавіта ім, а ўсе іншыя варыянты назваў мусяць падавацца як дадатковыя з адпаведнымі спасылкамі. --Red_Winged_Duck 23:37, 1 траўня 2012 (FET)
Але ж «нарматыўны даведнік» — гэта не сьвятая карова. Ды і вы добра ведаеце, у нас тутака не «нарматыўны» правапіс. Я проста кажу, што і ў гэтым нарматыўным даведніку могуць быць памылкі. Ну не разумею я, як такое можа быць — Мурава́ная Ашмя́нка, але Мураванаашмянкоўскі сельсавет? Як такое магчыма? --Ліцьвін (гутаркі) 00:54, 2 траўня 2012 (FET)
А хіба ёсьць правіла, што пры словаўтварэньні націск захоўваецца абсалютна ва ўсіх выпадках? І тут справа ня ў тым, магчыма ці не, а справа ў тым, што так ёсьць, і ад «нарматыўнасьці» правапісу гэта ніяк не залежыць. --Red_Winged_Duck 01:36, 2 траўня 2012 (FET)
Добра, паглядзім, што будзе ў Гарадах і вёсках Беларусі ці дзе-небудзь яшчэ. --Ліцьвін (гутаркі) 01:44, 2 траўня 2012 (FET)