Абмеркаваньне:Мядзельскі замак

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прашу прабачэньня, зусім выпадкова выдаліў каардынаты. --Мікола Волкаў 14:57, 1 кастрычніка 2008 (UTC)

Скажыце, калі ласка, а чаму замак Мядзелскі, а ня Мядзельскі? --zedlik 15:58, 1 кастрычніка 2008 (UTC)

Дарэчы цікава атрымалася, спадар zedlik, варта было б для пачатку распачаць дыскусію аб пераносе з Мядзелскі ў Мядзельскі, а затым гэта рабіць!!! Чаму мядзелскі, бо як мне вядома гучаньне места па-беларуску Мядзел (мужчынскі род), а не Мядзель (жаночы род). У дадзеных варунках мне б хацелася папрасіць Вас нейкім чынам абгрунтаваць слушнасьць пераносу, ці вярнуць статус-кво! --Мікола Волкаў 16:26, 1 кастрычніка 2008 (UTC)

Не праблема. Мядзел па беларуску сапраўды будзе безь мяккага знаку, і гэта мужчынскі род, але словаўтварэньне, нягледзячы на гэта, тут адбываецца па правілах жаночага роду. Я пераносіў без абмеркаваньня, бо быў абсалютна ўпэўнены, што гэта артаграфічная памылка. Зараз паглядзеў, Правапіс-2005, пункт 33ё: л на канцы ўтваральнай асновы памякчаецца: анёл – анёльскі, цемрашал – цемрашальства; Байкал – байкальскі, Мядзел – мядзельскі [1]. Гэтага будзе дастаткова для абгрунтаваньня? --zedlik 16:51, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Менавіта, такое абгрунтаваньне і магло мяне пераканаць, ды і думаю ня толькі мяне. Аднак усё адно я прашу Вас у наступны раз перад пераносамі і такімі карыднальнымі зьменамі назвы і напісаньня ва ўсім артукуле нейкім чынам на старонцы абмеркаваньня зьвяртаць увагу на гэта і абгрунтоўваць сваю пазыцыю. Выправіце назву ва усім артыкуле? --Мікола Волкаў 17:35, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Добра, у наступны раз буду абмяркоўваць перад пераносам. Назву магу выправіць, гэта не праблема.
Дарэчы, на маю думку, варта ўзьнімаць такія пытаньні часьцей — як яны ўзьнікаюць. Тады проста будзе прыцягнутая ўвага да спрэчных правак ці пераносаў, а гэта палепшыць выніковую якасьць.
Прабачце, калі пакрыўдзіў сваёй кардынальнай зьменай :)
zedlik 17:49, 1 кастрычніка 2008 (UTC)