Абмеркаваньне:Міхал Баброўскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Форма імя Міхал - уласьціва для асобаў рыма-каталіцкага паходжаньня, якая аналагічная з польскай. Для асобаў праваслаўнага і грэка-каталіцкага паходжаньня (якім быў Баброўскі) правільна выкарыстоўваць іншую, больш пашыраную поўную беларускую форму гэтага імя - Міхаіл. Гэта трэба заўсёды мець на ўвазе і выправіць тут ды ў іншых артыкулах.--Ihar Baranouski 22:01, 13 лютага 2012 (FET)

Падтрымліваю --Jauhienij 22:09, 13 лютага 2012 (FET)
Супраць Варта як мінімум прывесьці аўтарытэтныя крыніцы, дзе б сьцьвярджалася ўласьціваць-неўласьціваць формаў Міхал/Міхаіл, у тым ліку датычна пэрсаналіі. Тым часам «Міхал Баброўскі» ў аўтарытэтных крыніцах: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9 і г.д. Статыстыка з Радыё Свабода Міхал Баброўскі (8) супраць Міхаіл Баброўскі (1). Дарэчы, у Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005., увогуле, згадваецца толькі форма «Міхал». --Казімер Ляхновіч 00:30, 14 лютага 2012 (FET)
На той жа СВАБОДЗЕ ёсьць і форма "Міхаіл Баброўскі". :) Цяпершаняя статыстыка СВАБОДЫ - на справе гэта ўсё тая ж праца тых, хто прыдумаў у сваёй працы Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005., што нормаю ёсьць толькі форма "Міхал". Калі так, то чаму ж Вы ня выпраўляеце тады ў Вікіпэдыі артыкулы пра Мясьніковіча, Марыніча, Пташука, Чыгіра, Касьцюка, Паўлава і яшчэ многіх іншых?! :) Рабіце дзеля Вашай лёгікі і прынцыпаў і іх "Міхалам"! :) Яшчэ раз паўтараю: я прапанаваў прынцып разьмежаваньня ўжываньня розных формаў аднаго і таго ж імя. Інакш гэта будуць выключна ўласныя ўпадабаньні, як у прыведзеных Вамі прыкладах. Што да Баброўскага - ён не належаў да лацінскай культурнай цывілізацыі, а да бізантыйскай, і нават змагаўся за яе захаваньне, супраць паланізацыі і лацінізацыі беларускай культуры.--Ihar Baranouski 17:41, 15 лютага 2012 (FET)
Калі форма Міхал устойліва сустракаецца ў крыніцах і перакрывае выкарыстаньне формы Міхаіл, то так гэтаму і быць. — Wizardist г 18:28, 15 лютага 2012 (FET)
Асабіста я ня бачу істотнай розьніцы паміж формамі Міхаіл і Міхал, за тым выняткам, што апошняя карацейшая. Спыніліся ўкладальнікі БКП на «Міхале», і добра. Значыць, няма сэнсу рабіць нейкае «цывілізацыйнае» разьмежаваньне і множыць варыятыўнасьць тамака, дзе гэта ня нясе нейкага істотнага сэнсу. Пагатоў ніякай пагрозы ад лацінізатараў і палянізатараў для мясцовай культуры цяпер няма, у адрозьненьне ад бізантыйскіх маскалізатараў. Што датычыцца пэўных сучасных пэрсаналіяў, то тут форму «Міхаіл» можна лічыць трансьлітэрацыяй з дэ-факта арыгінальных расейскамоўных формаў. --Казімер Ляхновіч 19:08, 15 лютага 2012 (FET)