Абмеркаваньне:Эскалатар

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А чаму «эскалатар», калі слоўнік НН дае «эскалятар»? --Казімер Ляхновіч 21:09, 9 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Кіраваўся БКП 19:56:1. «Эскалатар» падпадае пад групу словаў «неангельскага паходжаньня, якія прыйшлі праз ангельскую», у якіх «L перадаецца цьвёрда... у пачатку й сярэдзіне словаў – перад зычнымі, перад галоснымі [а], [o], [у], націскным [э],». Укладальнікаў слоўніка НН напэўна смуціла францускае паходжаньне слова, а правіла па іх засваеньні яшчэ не існавала. Дарэчы, слоўнік НН падае таксама лязэр. --Jauhienij 21:23, 9 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Добра, але як тады быць з «эскаляцыяй»/«эскалацыяй»? — Радыё Свабода: эскаляцыя (33) і эскалацыя (0). --Казімер Ляхновіч 21:44, 9 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Гледзячы чаму аддаваць большую прыярытэтнасьць: БКП альбо наяўнаму ўжываньню ў сеціўных крыніцах. Асабіста я аддаю перавагу сучаснай нармалізацыі, але гэта не надае мне правоў ігнараваць наяўнае ўжываньне. Тут, пэўна, трэба абіраць варыянт калектыўна, альбо абіраць найпершасную крыніцу (БКП альбо штосьці іншае), паводле якой кіравацца ў такіх выпадках. --Jauhienij 21:57, 9 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Зразумела. Калі пярэчаньняў ня будзе, будзем арыентавацца найперш на БКП. --Казімер Ляхновіч 22:48, 9 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Там жа здаецца пра ангельскае пасярэдніцтва тычыцца ўласных назваў. Зрэшты, пакуль адназначнага адказу я таксама ня бачу, хаця сытуацыя нагадвае аналягічную з шатлам «Калюмбіяй» — уласная назва, пасярэдніцтва ангельскай мовы, і ўсё роўна мяккая «л». Напэўна, усё б было добра, але гэтае разыходжаньне з «эскаляцыяй», якое па ідэі мусіла б быць аднакаранёвым, рве ўсю сыстэму. —zedlik 05:52, 10 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Спачатку падаецца прыклад імёнаў агульных, пасьля імёнаў уласных (у бальшыні англіцызмаў, а таксама ва ўласных назовах неангельскага паходжаньня). Сытуацыя з Калюмбам мне падаецца зусім адрознай ад гэтай, бо ўсе «Калюмбіі» зьяўляюцца вытворнымі ад ўласнага імя Калюмба, якое пазычылася наўпрост з італьянскай, праз ангельскую не фільтравалася і перадаецца згодна з мовай-крыніцай. --Jauhienij 10:37, 10 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]