Абмеркаваньне:Юзэф Ігнацы Крашэўскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Не разумею з рацыянальнага п.г.: чым ч/ю фатаздымак у профіль лепшы за каляровы партрэт? Ну і вядома, мне ня надта падабаецца фармат .png для натуральных выяваў — праз значна большую вагу за .jpg пры адсутнасьці якіх-кольвек перавагаў. --Казімер Ляхновіч 02:41, 26 лістапада 2011 (FET)

Фатаздымак на парадак лепшы за карціну, бо перадае аблічча фатаграфаванага бязь зьменаў. Прычым у даным выпадку, карціна не зьяўляецца рэалістычнай, як напрыклад партрэт А. Пушкіна Арэста Кіпрэнскага, а перадае хіба што вобраз старца з барадою. Аднак трэба заўважыць, што на фатаздымку, зьмешчаным ў артыкуле Юзэф Ігнацы выяўлены ў профіль, што сапраўды ня вельмі добра. Таму я пашукаў па інтэрвіках і знайшоў больш-менш удалую карціну: uk:Файл:Kraszewski Jozef Ignacy.jpg --Jauhienij 06:49, 26 лістапада 2011 (FET)
А чаму карціна не рэалістычная? Пры параўнаньні з прапанаваным здымкам асабіста я ня бачу нейкіх істотных адрозьненьняў. Увогуле, я прытрымліваюся наступнагай лёгікі: Ю. Крашэўскі паходзіў з шляхецкага стану, жыў у XIX ст., таму для такой постаці партрэт інтуітыўна выглядае больш натуральна, чым ч/б фатаздымак. Вядома, усё іначай, калі гэты твор мае нізкую мастацкую якасьць, але візуальна я не магу зрабіць такую выснову: партрэт як партрэт. Дарэчы, тое ж самае датычыцца і артыкула Уладзіслаў Сыракомля. --Казімер Ляхновіч 14:28, 26 лістапада 2011 (FET)
Ня бачу ніякай лёгікі ў замене фатаздымкаў малюнкамі. Пры ўсё павазе, застануся пры сваёй думцы. --Jauhienij 14:31, 26 лістапада 2011 (FET)
Усё ж гэта не малюнак, а карціна — элітарны мастацкі твор, стварэньне якога каштуе значна большых грошай і мае большы прэстыж. У артыкулах пра шляхту XIX ст., на маю думку, у такой замене ёсьць пэўны сэнс — гэта лепей перадае атмасфэру таго часу, стварае большае мастацкае ўзьдзеяньне на чытача. Пагатоў, пры наяўнасьці здымкаў у асноўным тэксьце добрая карціна ў картцы ўпрыгожвае артыкул. --Казімер Ляхновіч 14:43, 26 лістапада 2011 (FET)
Чытачу найперш варта падаць усю магчымую аб'ектыўную інфармацыю, а ствараць мастацкае ўзьдзеяньне — гэта ўжо другасныя мэты. Я ня супраць зьмяніць выяву ў картцы гэтаю карцінаю только праз тое, што паэт на цяперашнім фатаздымку стаіць у профіль. У сваю чаргу, партрэт Р. Яткевіча варты хіба што згадкі, бо моцна скажае рысы твару, адзеньня і мае пасродкавую мастацкую якасьць. --Jauhienij 15:46, 26 лістапада 2011 (FET)
Бясспрэчна, аб’ектыўная інфармацыя перадусім. Аднак усякая энцыкляпэдыя (хоць папяровая, хоць электронная) — гэта ня толькі факталягічныя зьвесткі, але і іхнае мастацкае афармленьне. Калі дакладны фатаздымак ёсьць у тэксьце, то ўся магчымая аб’ектыўная графічная інфармацыя ў артыкуле ўжо прысутнічае. І картка тут ня больш чым дадатковы (залішні) сэнсава-факталягічны акцэнт, мастацкае ўзьдзеяньне. Зрэшты, калі пытаньне нагэтулькі прынцыповае, то хай будзе як ёсьць. Маем багата іншай працы, чым спрачацца пра драбніцы (дарэчы, я не забыўся пра абгрунтаваньне «Летувы», неўзабаве пачну). Магчыма, хтосьці зь іншых удзельнікаў выкажа сваё меркаваньне. --Казімер Ляхновіч 01:30, 27 лістапада 2011 (FET)

Наведвальнасьць[рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка наведваньня старонкі «Юзэф Ігнацы Крашэўскі». --Renessaince 17:38, 13 сьнежня 2013 (FET)