Абмеркаваньне катэгорыі:Беларускія тэатры

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Што рабіць з катэгорыяй-дублікатам? — Wizardist г 01:09, 4 лістапада 2012 (FET)

Было б мэтазгодна выдаліць. — Ганцавічук 01:49, 4 лістапада 2012 (FET)
Гэта болей было пытаньне пра тое, якая назва слушнейшая. Ёсьць ужо Катэгорыя:Тэатры Нямеччыны і Катэгорыя:Тэатры Славаччыны, а выкарыстаньне прыметніка стварае неадназначнасьць: ці то прыналежнасьць краіне ці мове/культуры/г. д. — Wizardist г 05:37, 4 лістапада 2012 (FET)
А яшчэ ёсьць такі пункт гледжаньня: тэатры Беларусі — тыя тэатры, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а беларускія тэатры — і тыя, што могуць знаходзіцца, скажам, у Вільні ці недзе за мяжой. Адпаведна, пры такім раскладзе, тэатры Беларусі будуць падкатэгорыяй беларускіх тэатраў. --Red_Winged_Duck 14:53, 4 лістапада 2012 (FET)
Гэта ве-е-е-ельмі цьмяная трактоўка. Увогуле, разьмеркаваньне аб’ектаў паводле нацыянальнага прызнаку — хісткая штука. Не адмаўляю існаваньня гэтага, але разьмеркаваньне паводле краіны болей надзейнае і выклікае менш спрэчак. — Wizardist г 17:55, 4 лістапада 2012 (FET)