Абмеркаваньне шаблёну:Мова праграмаваньня/Дакумэнтацыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мяркую, што слушна будзе замяніць скарачэньне стабрэліз на разгорнутую назву. --EugeneZelenko 15:13, 27 лістапада 2009 (UTC)

Гм, цікава: тут усе ў Вікіпэдыі зьменныя называюць кшталту "int A_variable_which_means_something"? Мне ўсё больш здаецца, што гэтак яно і ёсьць. З шчырай павагай, Wizardist 15:19, 27 лістапада 2009 (UTC)
Хто чытае дакумэнтацыю? :-) Поўная назва відавочна нясе больш сэнсу ў месцы выкарыстаньня шаблёну. --EugeneZelenko 15:24, 27 лістапада 2009 (UTC)
М, адкажу сымэтрычна. А хіба гэта артыкул, у які будзе глядзець кожны? Гэта ўсяго тэхнічная прылада, якой карыстаюцца па яе прамым прызначэньні. Тым больш, дакумэнтацыя зьмешчаная на старонцы шаблёну. НЯ ЎБАЧЫЦЬ — складана. :) Wizardist 15:29, 27 лістапада 2009 (UTC)
Прабачце, а чаму ўдзельнікі мусяць чытаць некалькі старонак замест таго, каб зразумець гэта з назвы парамэтру? Чаму неабходна рабіць тэхнічную прыладу незразумелай? Ня думаю, што гэта зробіць яе лепей. --EugeneZelenko 15:31, 27 лістапада 2009 (UTC)
Таму што гэта, @#%$#, дакумэнтацыя. І яе трэба чытаць. Арыентавацца трэба на хуткасьць разгортваньня. А гэтыя мнагаслоўныя назвы шаблёнаў ды парамэтры толькі замінаюць на ляту рабіць шаблёны. Я ня вінны, што не разробленыя правілы стварэньня шаблёнаў. Ды й добра, што не разробелныя. З абмежаваньнямі няма, куды разьвівацца. Калі б не "дабро" Зэдліка, праца над праектам Шаблёны маршрутаў зацягнулася на доўгія месяцы, і гэта толькі абмеркаваньне, які шаблён і як перакладаць. Wizardist 15:41, 27 лістапада 2009 (UTC)
Прабачце, але шаблёны выкарыстоўваюцца значна часьцей за тое, як ствараюцца. І не бачу, чаму разгорнутыя/перакладзеныя назвы значна запаволяць працу. Цікава, чаму тады адразу не ўжываць гіерогліфы? :-) --EugeneZelenko 15:53, 27 лістапада 2009 (UTC)
Іх набіраць доўга. :P :) Wizardist 16:01, 27 лістапада 2009 (UTC)
А навошта набіраць, калі можна капіяваць? Таксама лічу, што зручней выкарыстоўваць поўныя назвы. Вось напрыклад, звычайны ўдзельнік знаходзіць памылку, націскае рэдагаваць і бачыць нешта кшталту стабрэліз. Ня вельмі зразумела. --Vera.tetrix 18:24, 27 лістапада 2009 (UTC)
Значыцца гэты звычайны ўдзельнік патрапіў, куды ня трэба яму сувацца... Wizardist 18:30, 27 лістапада 2009 (UTC)
Мяркую, што падобнае стаўленьне да іншых удзельнікаў нельга назваць слушным. У супольным праекце ўдзельнікі могуць трапляць куды им трэба для таго, каб працаваць над праектам. --EugeneZelenko 15:27, 28 лістапада 2009 (UTC)
Ведаеце, мне на пачатку ня быў зразумелым сынтаксыс {{Картка}} зь ягонымі назвастылямі. Але я працягваў працу, нікому не перашкаджаючы. Вельмі шмат патасу й бюракратызму. Wizardist 15:36, 28 лістапада 2009 (UTC)
Прабачце, але ў любым супольным праекце/працы заўвагі і прапановы — нармальная зьява. І мяркую, што да іх слушна ставіцца, як да любога мэтаду паляпшэньня супольнай праекту/працы. --EugeneZelenko 15:40, 28 лістапада 2009 (UTC)