Абмеркаваньне шаблёну:Удзельнік/Зварот на нік

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А хіба ангельскае nickname немагчыма перакласьці на беларускую мову? --EugeneZelenko 15:41, 2 лістапада 2008 (UTC)

на мянушку? --Ліцьвін 16:09, 2 лістапада 2008 (UTC)
Можа і так, а мо хто лепшы варыянт прапануе. --EugeneZelenko 14:54, 3 лістапада 2008 (UTC)
Я супраць мянушкі, бо пад нікам можа быць што заўгодна. Я спачатку палічыў, што вы маеце на ўвазе на нік, а потым палічыў, што вы кажыце пра спасылку ў самім шаблёне, тамака я зьмяніў спасылку на прозьвішча. --Ліцьвін 15:03, 3 лістапада 2008 (UTC)
Тады можа псэўданім? Дарэчы, http://lingvo.yandex.ru/en?text=nickname&st_translate=on. --EugeneZelenko 15:05, 3 лістапада 2008 (UTC)
А ў кагосьці імя. Не, трэба такое што ўсё гэта спалучае. --Ліцьвін 15:12, 3 лістапада 2008 (UTC)
Хіба што назва рахунку. --EugeneZelenko 15:23, 3 лістапада 2008 (UTC)
Праблема тут у тым, што слова нік ужо настолькі трывала ўвайшло ў мову, што ніхто яго не атаясамляе зь літаральнымі перакладамі. Яны хоць і слушныя, але ўспрыманьне значэньня ўжо моцна адрозьніваецца ад арыгінальнага — слова ператварылася ў асобную моўную адзінку. На маю, думку, тут падыдзе альбо трансьлітэрацыя з арыгіналу, альбо такі ж дастаткова трапны адпаведнік у беларускай мове, але якога пакуль ніхто ня ведае :) —zedlik 15:32, 3 лістапада 2008 (UTC)