Аракул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джон Ўільям Ўотэргаўс. «Наведваньне аракула» (1884)

Ара́кул (па-лацінску: oraculum, ад лац. oro — «гавару, прашу») — найбольш распаўсюджаная ў антычнасьці форма прадраканьня, якая складалася ў тым, што прадказаньне ад імя баства па запыце вернікаў апавяшчаў спэцыяльны жрэц, які й называўся аракулам. У шырэйшым сэнсе пад аракулам разумелі й прадракалішча — месца, дзе апавяшчалася прадказаньне, і сам тэкст прадказаньня.

У сучаснай мове пад аракулам разумеецца прадказальнік будучыні, а таксама чалавек, усе меркаваньні якога прызнаюцца бясспрэчнай ісьцінай, адкрыцьцём.

Аракулсховішча мультымэдыйных матэрыялаў