Асець

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Асе́ць (таксама асетка, восець) — канструктыўна складаны тып драўлянай зрубнай сушылкі для снапоў у адрозьненьне ад еўні. Звычайна мела два паверхі. Падлога другога паверху была пакрыта пластом гліны. Печ будавалася ўнізе ў яме глыбінёю да двух мэтраў. На першым паверсе таксам рабіліся прыстасаваньні для сушкі снапоў, таму тут збожжа магло сушыцца на двух паверхах.

Асець не атрымала шырокага распаўсюджаньня на Беларусі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973