Бэрымунд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бэрымунд (лац. Berimundus; ? — па 427) — остгоцкі нобіль.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З дынастыі Амалаў, сын караля Тарызмунда і ўнук караля Гунімунда Малодшага.

У 427 годзе пакінуў остготаў, якія тады знаходзіліся пад уладай гунаў, і зьехаў з сваім сынам Вітырыкам у каралеўства вэстготаў. У дарозе да сталіцы Тулюзы меркаваў, што зможа прэтэндаваць на сталец у спадчыну ад нябожчыка Валіі (валадарыў у 415—418), аднак разумеючы, наколькі небясьпечна было б выяўляць сябе як прэтэндэнта на сталец, палічыў за лепшае схаваць сваё паходжаньне і стаў адным з дарадцаў караля Тэадорыха I (валадарыў у 418—451)[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Martindale J. R., Jones A. H., Morris J. The prosopography of the later Roman Empire — Volume 2. A. D. 395—527. — Cambridge University Press, 1980. P. 224—225.