Войска Вызваленьня Косава
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Войска вызваленьня Косава, ВВК (па-альбанску: Ushtria Clirimtare e Kosoves, UCK /УЧК/) — альбанская тэрарыстычная групоўка, якая змагалася за незалежнасьць Косава. Пасьля вайны НАТО супраць Югаславіі арганізацыя была легалізаваная, і яе дзеячы ўвайшлі ў склад мясцовай адміністрацыі.
Асноўнае ўзбраеньне падчас баявых дзеяньняў: АК-47 і гранатамёты РПГ-7.
Косаўскі ахоўны корпус (КАК) — легалізаваўся пасьля ўваходу сілаў НАТО у Косава ў 1999 г.
ВВК было адным з першых міжнародных тэрарыстычных груповак, заўважаных у сувязях з Аль-Каідай яшчэ ў канцы 1990-х. Заходнія выведслужбы паведамлялі аб тым, што яе баявікі праходзяць падрыхтоўку ў вучэбных лягерах Аль-Каіды[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ У Эўропе зьявіцца дзяржава джыхадзістаў? // The Washington Times, 19 лютага 2008
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Войска Вызваленьня Косава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Па трупах і гераіне: «хвалебны» шлях прэм’ера Косава // pravda.ru, 22.02.2008