Вялікі пантыфік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вялікі пантыфік (па-лацінску: Pontifex maximus) — вышэйшая пасада ў сыстэме старажытнарымскага рэспубліканскага жрэцтва. Была створана царом Нумай Пампіліюсам ў канцы VIII стагодзьдзя да н. э.

Пасада вялікага пантыфіка займалася пажыцьцёва. Пасьля сьмерці вялікага пантыфіка жрэцтва выбірала часовага вялікага пантыфіка, а наступны сталы вялікі пантыфік вызначаўся на выбарах. Пасада лічылася ганаровай, хаця і мела шмат абмежаваньняў: напрыклад, вялікі пантыфік ня меў права датыкацца да трупаў, ажаніцца ў другі раз, пакідаць Італію. Актавіян і пазьнейшыя рымскія імпэратары атрымлівалі пасаду вялікага пантыфіка, і хутка пасада страціла прэстыжнасьць. У 382 н. э. імпэратары адмовіліся ад «паганскага» тытула. Сёньня тытул вялікага пантыфіка зьяўляецца адным з тытулаў рымскіх пап.

Commons-logo.svg  Вялікі пантыфіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў