Гамарбю Стакгольм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гамарбю
Поўная назва Hammarby Idrottsförening Fotbollsförening
Заснаваны 10 красавіка 1897
Горад Стакгольм, Швэцыя
Стадыён Тэле2 Арэна
Умяшчальнасьць: 33 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Альсвэнскан
 · 2023 7 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hammarbyfotboll.se (швэд.)

«Гамарбю» (па-швэдзку: Hammarby) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Стакгольму. Клюб мае карані ў Асацыяцыі вясьлярнага спорту Гамарбю, якая была заснаваная яшчэ ў 1889 годзе. У 1897 годзе гэтая асацыяцыя разьдзялілася адпаведна відам спорту і была перайменаваная ў «Спартовы клюб Гамарбю» (па-швэдзку: Hammarby Idrottsförening), ці скарочана Hammarby IF. У 1915 годзе ў выніку аб’яднаньня з клюбам Klara SK было заснаванае футбольнае аддзяленьне. Упершыню клюб выступіў у Альсвэнскане ў 1924 годзе. Чэмпіён Швэцыі (2001).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]