Генуэскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Генуэскі мэтрапалітэн — лёгкае мэтро гораду Генуя, якое складаецца з адной лініі, што злучае цэнтар Генуі з прыгарадам Рывароля і паўночным захадам гарадзкога цэнтру. Абслугоўваньнем сёньня займаецца кампанія Azienda Mobilità e Trasporti, якая забясьпечвае ўвесь гарадзкі транспарт.

Агульная працягласьць лініі 5,3 км (7 станцыяў), стандартная шырыня каляіны 1435 мм і напружаньне ў 750 вольт. Мэтро пабудавалі ў 1990 годзе да Чэмпіянату сьвету па футболе.

[рэдагаваць] Станцыі

Зараз дзейнічаюць наступныя станцыі:

  • Брын-Чэртоза (Brin-Certosa)
  • Дынэґро (Dinegro)
  • Прынчыпэ (Principe)
  • Дарсэна (Darsena)
  • Сан-Джорджа-Карыкамэнта (San Giorgio-Caricamento)
  • Сант’Аґастына-Сарцана (Sant’Agostino-Sarzano)
  • Дэ Фэрары (De Ferrari)

[рэдагаваць] Новыя станцыі

На сёньняшні дзень лінію працягваюць ва ўсходнім кірунку, плянуецца пабудаваць яшчэ дзьве станцыі Карвэта-Аквазоля (Corvetto-Acquasola) і Брыньнёле (Brignole). Завяршэньне будаўніцтва плянуецца ў 2011 годзе.

Акрамя гэтага, плянуецца пашырыць лінію да станцыі Валь Пальчавэра (Val Polcevera) — ад станцыі Брын і правесьці дзьве лініі ад Брыньнёле да бальніцы ў Сан-Мартына і стадыёна Люіджы Фэрарыс.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Генуэскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах