Гудыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гудыла[1] (грэц. Γοδιλᾶς; ? — па 528) — бізантыйскі генэрал імпэратараў Юстына I і Юстыніяна I.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаецца ў 518 годзе як адзін з афіцэраў, якія бралі ўдзел ў абвяшчэньні Юстына I бізантыйскім імпэратарам. Цырымонія апісваецца ў De Ceremoniis, складзенай імпэратарам Канстантынам VII Парфірародным у X стагодзьдзі, і дае Гудыле ранг кампідуктара («інструктар муштры») палку Лянцыарыяў.

У 528 годзе разам з Бадуарыюсам ачоліў вайсковую экспэдыцыю з Адэсоса (сучасная Варна) супраць гунаў Крыму. Таго ж году аб’яднаў сілы з Аскумам і Канстантыёлюсам, каб супрацьстаяць бесьперапыннаму ўварваньню гунаў або булгараў у Фракію. Бізантыйскім войскам удалося перамагчы адну групу захопнікаў у бітве, але потым яны трапілі ў засаду і былі разгромленыя другой групай гунаў або булгараў. З трох водцаў толькі Гудзіла змог прарвацца і выратавацца[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Martindale J. R., Jones A. H., Morris J. The prosopography of the later Roman Empire — Volume 2. A. D. 395—527. — Cambridge University Press, 1980. P. 516.
  2. ^ The Prosopography of the Later Roman Empire: Volume 3, AD 527—641. — Cambridge: Cambridge University Press, 1992. P. 352—353, 540.