Дарожна-транспартнае здарэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Невялікае дарожна-транспартнае здарэньне ў Токіё

Дарожна-транспартнае здарэньне (скарочана: ДТЗ) — здарэньне, якое адбылося падчас руху транспартнага сродку, у выніку якога загінулі або былі параненыя людзі, альбо была нанесеная шкода маёмасьці фізічных ці юрыдычных асобаў. Паводле статыстыкі ў ДТЗ гіне больш людзей, чым на войнах.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе на дарогах Беларусі адбыліся 5146 улічаных ДТЗ, у якіх 1032 чалавекі загінулі, 5527 атрымалі траўмы. Першае месца сярод прычынаў ДТЗ займае перавышэньне бясьпечнай хуткасьці, праз што адбылося кожнае шостае здарэньне (821 ДТЗ). Сутыкненьні аўтамабіляў на хуткасьці да 50 км/гадз наносяць адносна лёгкія траўмы пасажырам і кіроўцам, але ўжо пры хуткасьці 80 км/гадз пераважаюць траўмы са сьмяротным канцом. Сутыкненьне ж на хуткасьці 100 км/гадз не дае ніякіх шанцаў выжыць[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дарожна-транспартнае здарэньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў