Камары
| Камар | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Чэлясаногія |
| Кляса | Вусякі |
| Атрад | Мухі |
| Падатрад | Доўгавусыя |
| Сямейства | Камары |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Culicidae | |
Камары, або сапраўдныя камары, або крывасмокавыя камары (Culicidae) — сямейства двухкрылых вусякоў, якія належаць да групы даўгавусых (Nematocera), саміцы імага якіх у большасьці выпадках зьяўляюцца кампанэнтам комплексу гнуса.
Камары праходзяць чатыры этапы жыцьцёвага цыклю: яйка, лічынка, лялячка й дарослая асоба, як то імага. Дарослыя самкі адкладаюць яйкі ў стаячай вадзе, якая можа быць саланчаковай, азёрная, лужынай ці знаходзіцца ў штучным рэзэрвуары. Першыя тры этапы ажыцьцяўляюцца на вадзе й займаюць прыкладна 5-14 дзён у залежнасьці ад тэмпэратуры й іншых умоваў навакольнага асяродзьдзя. Зь яек вылупляюцца лічынкі, якія потым ператвараюцца ў лялячак. Дарослыя камары выходзяць зь лялячкі, якая плавае на паверхні вады. Дарослыя асобіны жывуць на працягу 4-8 тыдняў[1].
Камары маюць ротавыя органы, адаптаваныя для праколваньня скуры жывёлаў і расьлінаў. Яны складаюцца з верхняй і ніжняй губы, якія выцягваюцца, утвараючы футляр, дзе зьмяшчаюцца доўгія тонкія іглы, але ў самцоў ротавыя органы зьяўляюцца недаразьвітымі. Мужчынская асоба камароў звычайна сілкуецца нэктарам і расьлінным сокам, аднак самка камара павінна атрымлівае пажыўныя рэчывы з крыві чалавека ці жывёлаў, перш чым яна адкладвае яйкі. Існуюць каля 3500 відаў камароў, якіх можна знайсьці па ўсім сьвеце.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ "Mosquito's Life Cycle". Westchester County Department of Health.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Камары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў