Камітэт-58

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Камітэт-58» — арганізацыйная група па стварэньні Таварыства Памяці Ахвяраў Сталінізму «Мартыралёг Беларусі».

Была створаная ў ліпені 1988 году пасьля адкрыцьця першых фактаў пра злачынствы ў Курапатах па ініцыятыве Мэмарыяльнай і іншых камісіяў Беларускага Фонду Культуры. Назва ўзятая як «напамінак аб адпаведным артыкуле Крымінальнага кодэксу РСФСР, па якім былі несправядліва асуджаныя мільёны людзей ва ўсіх рэспубліках СССР»[1].

Група «Камітэт-58» падрыхтавала праекты статуту і дэклярацыі Таварыства Памяці Ахвяраў Сталінізму «Мартыралёг Беларусі».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Статут Беларускага грамадзкага гісторыка-асьветніцкага Таварыства Памяці Ахвяраў Сталінізму — Камітэт-58

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]