Вялікабрытанія (каралеўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Каралеўства Вялікабрытанія»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каралеўства Вялікабрытанія было ўтворанае ў 1707 годзе шляхам узьяднаньня каралеўстваў Англія і Шатляндыя (Акт аб уніі 1707 году). Кіраўніцтва створанай краінай перадавалася ў рукі сумеснага парлямэнту і сумеснага ўраду ў горадзе Вэстмінстар. Шатляндыя і Англія былі зьвязаныя паміж сабой пэрсанальнай уніяй пачынаючы ўжо з 1603 году.

У 1707 годзе на зьмену ангельскай і шатляндзкай манархіям прыйшла «брытанская манархія». Парлямэнт Англіі быў пашыраны да парлямэнту Вялікабрытаніі, а шатляндзкі парлямэнт быў распушчаны і перастаў існаваць. Абедзьве краіны атрымалі месцы ў Палаце абшчын і ў Палаце лордаў. Але Шатляндыя ня мела магчымасьці дэлегаваць такую колькасьць дэпутатаў, якая прапарцыянальна адпавядала б колькасьці насельніцтваў краін, адсылаючы некалькі меншую колькасьць парлямэнтарыяў. Шатляндыя мела права адпраўляць у Лёндан усяго толькі 45 дэпутатаў парлямэнту і 16 пэраў.

Шатляндзкі парлямэнт быў адноўлены 1 ліпеня 1999 году, пасьля таго як насельніцтва Шатляндыі падтрымала закон аб дэцэнтралізацыі на рэфэрэндуме 11 верасьня 1997 году.

На зьмену Каралеўству Вялікабрытанія у 1801 годзе прыйшло Аб'яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вялікабрытанія (каралеўства)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў