Клаўдыя Шыфэр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Клаўдыя Шыфэр | |
|---|---|
| Псэўданімы | |
| Сапраўднае імя | {{{Сапраўднае_імя}}} |
| Дата нараджэньня | 25 жніўня 1970 (39 гадоў) |
| Месца нараджэньня | Райнбэрг, Нямеччына |
| Дата сьмерці | {{{Сьмерць}}} |
| Рост | 180 см |
| Вага | 58 кг |
| Грудзі | 95 см |
| Стан | 62 см |
| Сьцёгны | {{{Сьцёгны}}} |
| Колер валасоў | бляндынка |
| Вочы | блакітныя |
| Нацыянальнасьць | немка |
| Грамадзянства | {{{Грамадзянства}}} |
Клаўдыя Шыфэр (нарадзілася 25 жніўня 1970) — нямецкая топ-мадэль.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзілася ў Райнбэргу, расла ў Дзюсэльдорфе. Дэбютавала ў 1987 году пасьля таго, як пазнаёмілася ў начным клюбе з дырэктарам мадэльнага агенцтва Metropolitan. Клаўдыя пераехала ў Парыж і зьнялася для вокладкі часопіса Elle. Затым атрымала выгодны кантракт на паказ мадэляў ад дому Chanel. Кантракт з Chanel, рэклямная кампанія для Guess Jeans, некалькі доўгатэрміновых кантрактаў з Revlon зрабілі яе адной з самых высокааплатных мадэляў у сьвеце.
За мадэльную кар'еру Клаўдыя зьявілася на вокладках часопісаў каля 500 раз. Нямецкія СМІ стала ўносяць яе ў сьпіс найбагацейшых жанчын Нямеччыны. За кожны працоўны дзень яна атрымлівала каля 50 тысяч даляраў. Часопіс «Форбс» ацэньвае яе стан у 55 мільёнаў даляраў.
- У 1995 годзе Клаўдыя Шыфэр стала самой прыгожай дзяўчынай у сьвеце па вэрсіі часопіса Paris Match.
- У 1997 годзе Клаўдыя падпісала кантракт з францускай фірмай L’Oreal для пасоўваньня яе лініі прадуктаў Elseve па ўходзе за валасамі.
- У 2002 годзе пасьля 16 месяцаў знаёмства Клаўдыя выйшла замуж за брытанскага прадусара і кінарэжысэра Мэцью Вона — сына графа Джорджа Альбэрта Харлі дэ Друмонда, які, у сваю чаргу, быў хросным сынам караля Георга VI. У пары двое дзяцей — Каспар і Кліменціна. Па некаторых крыніцах, з тых часоў яна мянуецца лэдзі Клаўдыя, мае тытул графіні Оксфардзкай і жыве ў замку XVI стагодзьдзя - што ня вельмі пэўна, бо Мэцью Вон - пазашлюбны сын графа дэ Друмонда, які, у дадатак, не валодае тытулам графаў Оксфарда.
[рэдагаваць] Рэклямныя выявы
[рэдагаваць] Фільмаграфія
- 1999 — Чорнае і белае / Black and White
- 2001 — Сябры і палюбоўнікі / Friends & Lovers
- 2003 — Рэальнае каханьне / Love Actually
- 2005 — Пагоня
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Клаўдыя Шыфэр(анг.) на сайце Internet Movie Database
- Біяграфія
- Claudia Schiffer Compilation Відэа на TV-Click