Крумкач
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Запыт «Груган» перанакіроўваецца сюды. Пра астранамічнае сузор’е глядзіце артыкул «Груган (сузор’е)».
| Крумкач | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Вераб'інападобныя |
| Сямейства | Крумкачовыя |
| Род | Крумкачы |
| Від | Крумкач |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Corvus corax | |
| Арэал | |
Крумкач (Corvus corax), груган, воран, крук — птушка сямейства крумкачовых.
Самая буйная птушка ў атрадзе вераб'інападобных: даўжыня да 70 см, маса да 1,6 кг. Апярэньне чорнае, зь сінім, зеленаватым ці фіялетавым мэталічным адлівам. Пёры вальля падоўжаныя, ланцэтападобныя. Дзюба моцная, чорная.
Пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыцы, Паўночнай Афрыцы. Жыве ў лясах, гарах, пустынях. На Беларусі трапляецца на палях, каля населеных месцаў, трымаецца невялікімі (да 10 асобін) чародамі, у час гнездаваньня — у хваёвых лясах парамі. Усяедны, пераважае жывёльны корм. Гняздуецца на дрэвах, скалах. Нясе 4-6 яец.
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Крумкач — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў