Леанід Цярэшчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Леанід Паўлавіч Цярэшчанка[1] нарадзіўся ў горадзе Рэчыца Гомельскае вобласьці ў 1931 годзе. Пасьля заканчэньня ў 1954 г. Менскага юрыдычнага інстытута паступіў на службу ў органы пракуратуры і быў назначаны на пасаду сьледчага пракуратуры Ваўкавыскага раёна. З сакавіка 1961 г. па лістапад 1972 г. рабіў пракурорам Іўеўскага раёна, затым пракурорам Мастоўскага і Кастрычніцкага г. Горадня раёнаў. У сьнежні 1980 г. прызначаны на пасаду намесьніка, а ў лютым 1981 г. — першага намесьніка пракурора Гарадзенскае вобласьці. З 5 красавіка 1983 г. па ліпень 1998 г. Л. Цярэшчанка — пракурор Гарадзенскае вобласьці.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 красавіка 1985 году Ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР яму прысвоены клясны чын дзяржаўнага радніка юстыцыі 3 клясы, а ў 1989 г. — ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Беларускай ССР».

За дасягненьні ў дзяржаўнай службе ўзнагароджаны мэдалём "За доблесную працу" і ордэнам "Дружбы народаў".

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]