Лінія электраперадачы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Апора лініі электраперадачы

Лінія электраперадачы (ЛЭП) — частка электрычнай сеткі, прызначаная для перадачы электраэнэргіі на вялікія адлегласьці.

Адрозьніваюць паветраныя і кабельныя лініі электраперадачы.

Пры перадачы на вялікія адлегласьці назіраюцца страты электраэнэргіі, якія залежаць ад сілы току. Чым большы ток, тым большыя страты. Для паніжэньня стратаў напругу шматкротна павялічваюць, такім чынам памяншаючы сілу току. З ростам напругі пачынаюць адбывацца рознага роду разрадныя зьявы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лінія электраперадачысховішча мультымэдыйных матэрыялаў