Мінойская цывілізацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мінойцы — народ, які насяляў Крыт у бронзавым веку.

Назва ад імя легендарнага цара Мінаса, прапанавана ангельскім археолягам А. Дж. Эвансам.

Мінойцы — першыя цывілізаваныя эўрапейцы, якія характарызаваліся высокім узроўнем разьвіцьця прадукцыйных сілаў. Як культурная група мінойцы паявіліся каля 2500 да н. э. і, магчыма, уяўлялі сабой сынтэз імігрантаў з Анатоліі і мясцовага нэалітычнага насельніцтва. Каля 2000 да н. э. на Крыце пачаўся працэс урбанізацыі, расьлі гарады, будаваліся палацы (Кнос, Малія і Фэст). Пашыраўся заморскі гандаль. Пасля 1450 да н. э. мінойцы трапілі пад кангроль Мікенаў (гл. таксама Крыта-мікенская культура).

Тэрмін мінойцы мае строга культурнае значэньне.

Commons-logo.svg  Мінойская цывілізацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў