Парах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Па́рах (па-грэцку: párochos — які апякуецца, па-лацінску: parochus; вытворнае ад старажытнагрэцкага «παροικία») — першапачатковая назва рыма-каталіцкіх і ўніяцкіх сьвятароў, якім даручана пастырская апека парафіі. З канца XVII стагодзьдзя на землях Рэчы Паспалітай гэты тэрмін замацаваўся выключна за беларускімі і ўкраінскімі ўніяцкімі сьвятарамі.

Паводле Кодэксу Канонаў Усходніх Цэркваў, кан. 281 § 1 «парах — гэта прасьвітар, якому як асабліваму супрацоўніку епархіяльнага Біскупа, як уласнаму пастыру, даручана апека над душамі ў вызначанай парафіі пад уладаю таго ж епархіяльнага Біскупа». (Parochus est presbyter, cui ut praecipuo cooperatori Episcopi eparchialis tamquam pastori proprio cura animarum committitur in determinata paroecia sub auctoritate eiusdem Episcopi eparchialis).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Paroch // Słownik języka polskiego. Tom szosty. P-Prę. — Warszawa, Państwowe wydawnictwo naukowe, 1964. S. 135.
  • Дзяніс Лісейчыкаў. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель. 1720—1839 гг. — Мінск, Медысонт, 2011. С. 5.
  • Кодекс Канонів Східних Церков. Видавництво ОО. Василіян. — Рим, 1993, с. 181.