Партал:Мастацтва/Біяграфіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэрдынанд Рушчыц
Фэрдынанд Рушчыц

Фэрдына́нд Ру́шчыц (Фэрдынанд Эдуардавіч Рушчыц; па-польску: Ferdynand Ruszczyc; *10 сьнежня 1870 г., маёнтак Багданава, Ашмянскі павет, цяпер Валожынскі раён — †29 кастрычніка 1936 г., тамсама) — мастак, графік, тэатральны дэкаратар і пэдагог. Яскравы прадстаўнік культурных супярэчнасьцяў сваёй эпохі. Аказаў пэўны ўплыў на далейшае разьвіцьцё жанру пэйзажу ў польскім мастацтве. Матэрыялізаваў магутны нацыянальна-патрыятычны імпульс, характэрны для польскага мастацтва ў цэлым і для мастацтва мяжы ХІХ—XX стагодзьдзяў у прыватнасьці. Яго вельмі цэльная па духу творчасьць мела непасрэднае дачыненьне да фармаваньня польскага нацыянальна-рамантычнага пэйзажу канца ХІХ — пачатку XX стагодзьдзя і найбольш ярка адлюстроўвала яго мастацкую праблематыку...:::::::::::::::: чытаць далей