Патэнцыйная энэргія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Патэнцыйная энэргія U(\vec r) — частка мэханічнай энэргіі сыстэмы цел; праца, якую неабходна зьдзейсьніць супраць дзейсных сіл, каб перанесьці цела з нейкага пункту адліку ў дадзены пункт.

Да прыкладу, патэнцыйная энэргія цела паблізу паверхні Зямлі разлічваецца па формуле E=mgh, дзе m — маса цела, g=9.8, h — адлегласьць, за нуль прымаецца паверхня Зямлі.

З азначэньня зразумела, што велічыня патэнцыйнай энэргіі — адносная. Яна адлічваецца ад нейкага пункту прасторы, выбар якога вызначаецца выгодай наступных вылічэньняў. Зразумела таксама, што карэктнае азначэньне патэнцыйнай энэргіі можа быць дадзена толькі ў поле сіл, праца якіх залежыць толькі ад пачатковага і канцавога становішча цел, але не ад шляху іх перасоўваньня. Такія сілы завуцца кансэрватыўнымі.

Прыклады палёў, у якіх можна ўвесьці патэнцыйную энэргію: поле сіл сусьветнага прыцягненьня, электрастатычнае поле, поле сіл пругкіх дэфармацыяў і інш.

Да прыкладу, кулёнаўскае поле апісваецца патэнцыйнай энэргіяй U \thicksim\frac{1}{\overrightarrow {r}}. Улічваючы, што сіла знаходзіцца як \vec F=- \nabla U, у кулонаўскім полі F \thicksim \frac{1}{\overrightarrow {r}^2} . Прыкладамі такіх сіл зьяўляюцца сілы гравітацыі, кулёнаўскія сілы і інш.

Commons-logo.svg  Патэнцыйная энэргіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў