Радыёлякацыйная станцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антэна РЛС

Радыёлякацыйная станцыя (РЛС) або радар (па-ангельску radar ад radio detection and ranging — радыёвыяўленьне і дальнамэтрыя) — сыстэма для выяўленьня паветраных, марскіх і наземных аб’ектаў, а таксама для вызначэньня іх далёкасьці, хуткасьці і геамэтрычных парамэтраў. Выкарыстоўвае мэтад, заснаваны на выпраменьваньні радыёхваль і рэгістрацыі іх адлюстраваньняў ад аб’ектаў.

Ангельскі тэрмін-акронім зьявіўся ў 1941 годзе, пасьля ў яго напісаньні вялікія літары былі заменены малымі.