Раменьніца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Раменьніца (па-лацінску: Clavicula) — невялікая костка зьмешанага тыпу ў анатоміі чалавека з пояса верхняй канцавіны, мае S-вобразную форму й злучае лапатку з грудной косткай плечавага пояса й умацавоўвае яго.
Лацінскі назоў — clavicula, «ключык», грунтуецца на своеасаблівым руху косьці вакол сваёй восі ў момант ўзьняцьця пляча, якое нагадвае рух ключа ў замочнай сьвідравіне.
Раменьніца ёсьць у многіх чатырохногіх жывёлаў, якія выкарыстоўваюць пярэднія канцавіны для хапаньня або брахіяцыі. Яны рудымэнтарныя, або адсутнічаюць ў тых чатырохногіх, якія выкарыстоўваюць пярэднія канцавіны для апоры або бегу.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Раменьніца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |