Раняшняя малітва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Раняшняя малітва — хрысьціянская малітва з шэрагу малітваў побытавага ўжываньня.

Сучасны тэкст малітвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Устаўшы зо сну, дзякую Табе, Трыадзіны Божа,

што ў найвялікшай дабраце сваёй і бясконцым доўгацярпеньні не загневаўся на мяне грэшнага(ую) й непатрэбнага(ую),

і што не загубіў мяне з маімі правінамі,

але ў шчодрай сваёй чалавекалюбнасьці ўзьняў мяне спачываючага(ую) бяз памяці,

каб я ранейшаю малітваю ўяслаўляў(ла) Тваю сілу.

Нюансы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяркуецца па тэксьце, што дадзеная малітва ня будзе адзінаю прачытанаю бягучай раніцаю.

Тэкст сыходніка[1][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Устаўшы зо сну, дзякую Табе, Трыадзіны Божа, што ў найвялікшай дабраце сваёй і бесканечным доўгацярпеньні не загневаўся на мяне грэшнага(ую) і непатрэбнага(ую), і што не загубіў мяне з маімі правінамі, але ў шчодрай сваёй чалавекалюбнасьці падняў мяне спачываючага(ую) бяз памяці, каб я ранейшаю малітваю ўяслаўляў(ла) Тваю сілу.

Сэнсовыя зьмены[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бесканечным дапушчальна замяняць да бясконцым, бо нягледзячы на мажлівыя адценьні нясомых сэнсаў значаць прыблізна тое самае.

Падняў нешта, звычайна нерухомае, бяз сэнсу волі ці жаданьня падымаемага аб'екта, у дадзеным выпадку больш пасуюць словы ўзьняць ды разбудзіць, якія, мусібыць, ўзаемазамяняемыя ў гэтым выпадку, бо сэнс абуджэньня прысутнічае ў кожным з гэтых словаў.

Пасьля галоснай злучнік і варта замяніць на й, каб пазьбегнуць расплываньня галосных гукаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Леў Гарошка. Божым шляхам. Малітаўнік для беларусаў. — С. 42