Свабода волі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Свабода волі (па-грэцку: τὸ αὐτεξούσιον ці τὸ ἐφ᾽ ἡμῖν, па-лацінску: liberum arbitrium) — відавочная здольнасьць чалавека зрабіць выбар свабодны ад пэўных відаў абмежаваньняў. Гістарычна склалася, што пад свабодай волі разумеюць мэтафізычныя абмежаваньні дэтэрмінізму. Супрацьлеглай пазыцыяй у гэтай дыскусіі зьяўляецца мэтафізычнае лібэртарыянства, якое сьцьвярджае, што дэтэрмінізм зьяўляецца ілжывым паняткам і, такім чынам, што свабода волі існуе ці яна магчыма.

Дэтэрмінізм вызначае, што ўсе дзеяньні адбываюцца толькі з прычыннага фактару. Але тыя, хто адмаўляе, што дэтэрмінізм мае дачыненьне да свабоды волі, прапаноўваюць розныя альтэрнатыўныя тлумачэньні адпаведных абмежаваньняў, як то фізычныя абмежаваньні (пазбаўленьне волі), сацыяльныя абмежаваньні (пагроза пакараньня альбо асуджэньня), псыхалягічныя абмежаваньні (прымус ці фобіі).

Прынцып свабоды волі мае рэлігійнае, этычнае й навуковае значэньне. Напрыклад, у рэлігійнай сфэры, свабода волі азначае, што чалавек мае выбар на суіснаваньне з усемагутным бажаством. У этыцы, панятак азначае, што асобы могуць быць прыцягнуты да маральнай адказнасьці за свае дзеяньні.