Скаляпэндра гіганцкая
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Скалапендра гіганцкая | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Членістаногія |
| Надкляса | Мнаганожкі |
| Кляса | Губаногія |
| Від | Скалапендра гіганцкая |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Scolopendra gigantea | |
Скаляпэндра гіганцкая (Scolopendra gigantea) дасягае даўжыні 26 см, жыве на астравах Ямайка і востраве Трынідад, на поўначы і захадзе Паўднёвай Амэрыкі. Вядомыя выпадкі нападу гіганцкай скаляпэндры на птушак, яшчарак і рапух. Памылкова лічыцца, што ўкус гіганцкай скаляпэндры сьмяротны і для чалавека. Асабліва ядавітымі зьяўляюцца саміцы.
Зьнешні выгляд [рэдагаваць]
Цела складаецца з 21-23 сегмэнтаў медна-рудога або карычневага колеру, кожны з парай ножак яскрава-жоўтага колеру. Адна пара ног ператварылася ў яе ў нагасківіцы з кіпцюркамі, злучанымі зь ядавітымі залозамі. А задняя пара — ў спэцыяльныя вялікія ногі, што цяляпаюцца ззаду, і дапамагаюць казурцы чапляцца за камякі глебы ў земляных лёхах.
Скаляпэндра гіганцкая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў