Стакгольмскі сындром
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Стакгольмскі сындром — сяброўства закладнікаў з захопнікамі — псыхалягічны стан, які ўзьнікае падчас захопу закладнікаў, калі закладнікі пачынаюць сымпатызаваць захопнікам ці нават атаесамляць сябе зь імі.
Аўтарам гэтага панятка ёсьць крыміналіст Нільс Біджэрот (па-ангельску: Nils Bejerot), які выкарыстаў яго падчас разбору сытуацыі паўсталай у Стакгольме, калі там у жніўні 1973 года былі ўзятыя закладнікі.