Сядзіба (раман)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Сядзіба» — раман Алеся Аркуша.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле сюжэта рамана, анічога не зьнікае проста ў мінулым, а працягвае існаваць у паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні — мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.

Выданьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэліз рамана адбыўся 16.2.2017 году на плятформе беларускіх электронных кніг kniharnia.by Надрукавала кнігу 28.2.2017 году выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» ў выдавецтве EkoPress ў Беластоку (Польшча). Прэзентацыя папяровага выданьня плянавана ў траўні 2017 году.

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьменьніцы Марыя Роўда й Людміла Шчэрба назвалі раман «цікавым» і «містычным». Эсэіст Сяргей Шыдлоўскі ахарактарызаваў раман як «мэтагістарычную прозу».

Электронная вэрсія «Сядзібы» трапіла ў top-5 продажаў лютага 2017 году пляцоўкі kniharnia.by.