Трынітраталуол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Трынітраталуол, формула
Трынітраталуол, 3D

Трынітраталуол (тратыл, тол, TNT) — адно з найбольш распаўсюджаных брызантных выбуховых рэчываў. Уяўляе сабой жаўтлявае крышталічнае рэчыва з тэмпэратурай плаўленьня 80,35 °C (г.зн. плавіцца ў вельмі гарачай вадзе). Ужываецца ў прамысловасьці і вайсковай справе як самастойна (у грануляваным (гранулатол), прэсаваным або адліваным выглядзе), так і ў складзе шматлікіх выбуховых сумесяў (алюматол, аманал, аманіт і інш.). У ЗША тратыл у прамысловасьці і горнай справе не ўжываюць з пачатку 1990-х з-за таксычнасьці прадуктаў выбуху.

Трынітраталуол быў вынайдзены ў 1863 годзе нямецкім хімікам Ёзэфам Вільбрандам.