Фотаапарат
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Фотаапарат (фотакамэра) — прылада для фіксацыі аптычнага малюнку на спэцыяльным носьбіце (звычайна фотастужцы або ў форме кампутарнага файлу на электроннай карце памяці).
Тэрмін фотакамэра паходзіць ад па-лацінску: camera, гэта значыць «пакой». Першай формай фотакамэры была менавіта такі цёмны пакой (camera obscura) або прастакутная скрынка з вельмі маленькай адтулінай у адной са сьцен. Дзякуючы гэтай адтуліне, якая выконвала функцыі сучаснага лінзавага аб’ектыва, camera obscura можа фарміраваць выяву (досыць нізкай якасьці па сучасных стандартах) на процілеглай сьценцы. Такія камэры існуюць і цяпер у некаторых адукацыйных установах для ілюстрацыі базавых аптычных прынцыпаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Фотаапарат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў