Фінал Кубка Лібэртадорэс 2019 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Кубка Лібэртадорэс 2019 году праходзіў у Ліме на стадыёне «Манумэнталь»[1][2], дзе сустракаліся паміж сабой бразыльскі «Фламэнгу» і дзейны на той час чэмпіён аргентынскі «Рывэр Плэйт». Гэта быў 60-ы фінал у гісторыі Кубка Лібэртадорэс, найвышэйшага кантынэнтальнага футбольнага турніру Паўднёвай Амэрыцы, які ладзіцца арганізацыяй КОНМЭБОЛ[3]. Матч быў згуляны 23 лістапада 2019 году, ён быў першым фіналам турніру, які быў праведзены як адзіны матч на нэўтральнай пляцоўцы, абранай загадзя, замяніўшы ранейшы фармат, калі фіналісты праводзілі дома і ў гасьцёх.

Стадыён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матч праходзіў на стадыёне «Манумэнталь» у Ліме, Пэру. Першапачаткова плянавалася было правесьці матч на Нацыянальным стадыёне ў Сант’яга-дэ-Чылі, але праз пратэсты, якія выбухнулі ў краіне, матч прыйшлося перанесьці ў Пэру. Гэта быў першы фінал, які быў згуляны як адзіночны матч на нэўтральным месцы, абраным загадзя, замяніўшы фармат хатняга і гасьцявога матчу, які выкарыстоўваўся з 1960 па 2018 гады[4]. Акрамя таго, гэта быў чацьверты фінал Кубка Лібэртадорэс, які праходзіў у Ліме, пасьля розыгрышаў 1971, 1972 і 1997 гадоў. Пры гэтым усе папярэднія матчы праходзілі на Нацыянальным стадыёне[5].

Толькі 23 лютага 2018 году КОНМЭБОЛ змог пацьвердзіць, што фінал 2019 году пройдзе як адзіны матч на загадзя абранай пляцоўцы[6]. 11 чэрвеня 2018 году было вырашана прызначыць дату матчу на 23 лістапада 2019 году[1]. Зважаючы на тое, што аргентынскія і бразыльскія гарады былі выключаныя арганізацыяй зь сьпісу местаў правядзеньня фіналаў[7], тры нацыянальныя асацыяцыі афіцыйна заявілі аб зацікаўленасьці ў правядзеньні фіналу[8]. Акрамя вышэйзгаданых Лімы і Сант’яга-дэ-Чылі, фінальны матч турніру намагаўся перахапіць Мантэвідэо, аднак горад у выніку быў выключаны.

Матч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рывэр Плэйт» пачаў матч з схемай 2-3-3-2, што дазволіла ім дамінаваць у цэнтры поля. Гэтая тактыка прынесла ім першы трапны стрэл, калі Рафаэль Сантас Барэ улучыў мяч у браму бразыльцаў на 14-й хвіліне з накіду Ігнасьё Фэрнандэса. Яшчэ ў першай палове гульні «Рывэр Плэйт» меў шмат шанцаў на другі гол, аднак Барэ і Нікаляс дэ ля Крус не скарысталіся сваімі момантамі, гэтак жа як і Эсэк’ель Палясіяс. Першы тайм гэтак і скончыўся зь лікам 1:0 на карысьць дружыны з Буэнас-Айрэса[9][10].

«Рывэр Плэйт» працягваў дамінаваць у пачатку другой паловы. Аднак «Фламэнгу» пакрысе наладзіў гульню ў контранападзе, то бок Габрыел Барбоса і Эвэртан Рыбэйру ледзь не адзначыліся галамі. Пасьля таго, як на пляцоўцы зьявіўся Дыегу, матч цалкам перавярнуўся і бразыльцы адразу займелі колькі момантаў. За адну хвіліну да заканчэньня асноўнага часу ў адным з чарговых контранаступаў Габрыел Барбоса пасьпяхова ўлучыў мяч у браму «Рывэр Плэйту». Ужо праз тры хвіліны пасьля далёкага пасу з сваёй паловы поля Дыега здолеў вывесьці Барбосу да брамы суперніка, што скончылася другім голам нападніка. У выніку такога эмацыйнага заканчэньня Палясіяс і Барбоса былі выдаленыя з пляцоўкі пасьля неспартовых паводзінаў.

23 лістапада 2019
15:00 (UTC-5)
Фламэнгу 2:1 Рывэр Плэйт Манумэнталь, Ліма
Гледачоў: 78 573
Судзьдзя: Рабэрта Табар (Чылі)
Барбоса Забіў на 89-й хвіліне 89', Забіў на хвіліне 90+2' Справаздача Барэ Забіў на 14-й хвіліне 14'
1 Дыегу Алвэс
18 Рафіньня Папярэджаны на 79 хвіліне 79'
3 Радрыгу Каю
24 Паблё Мары Папярэджаны на 54 хвіліне 54'
21 Філіпэ Луіс
5 Віліян Аран Заменены 85'
15 Жэрсан Заменены 65'
7 Эвэртан Рыбэйру (капітан)
14 Джорджыян Дэ Араскаэта Заменены 90+2'
27 Бруну Энрыке
9 Габрыел Барбоса Забіў на 89-й хвіліне 89', Забіў на хвіліне 90+2', Папярэджаны after 90+2'Выдалены на 90+5' 90+2', 90+5'
Запасныя:
12 Сэсар
2 Радынэй
4 Радолфу
6 Рэнэ
26 Матэўс Тулер
10 Дыегу Выйшаў на замену 65'
13 Вінісіюс Соўза
19 Рэйнэр
25 Робэрт Пірыс Выйшаў на замену 90+2'
11 Вітыньню Выйшаў на замену 85'
20 Лінкальн
28 Арлянда Бэрыё
Галоўны трэнэр:
Жоржы Жэзуш
1 Франка Армані
29 Гансалё Мантыель
28 Люкас Куарта
22 Хавіер Піноля (капітан)
20 Мільтан Каска Папярэджаны на 29 хвіліне 29' Заменены 76'
24 Энса Пэрэс Папярэджаны на 70 хвіліне 70'
26 Ігнасьё Фэрнандэс Заменены 68'
15 Эсэк’ель Палясіяс Выдалены на 90+5' 90+5'
11 Нікаляс дэ ля Крус
19 Рафаэль Сантас Барэ Забіў на 14-й хвіліне 14' Заменены 74'
7 Матыяс Суарэс Папярэджаны на 45+1 хвіліне 45+1'
Запасныя:
14 Хэрман Люкс
25 Энрыке Балёньня
2 Робэрт Рохас
4 Фабрысьё Анхілеры
6 Паўлё Дыяс Выйшаў на замену 76'
5 Бруна Сукуліні
10 Хуан Кінтэра
21 Крыстыян Фэрэйра
23 Леанарда Понсьё
9 Хуліян Альварэс Выйшаў на замену 68'
27 Люкас Прата Выйшаў на замену 74'
30 Ігнасьё Скока
Галоўны трэнэр:
Марсэлё Гальярда

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]