Х-22 (крылатая ракета)
| Х-22 | |
|---|---|
Х-22, падвешанная да бамбавіка Ту-22М |
|
| Тып | крылатая ракета |
| Краіна паходжаньня | СССР |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | А. Я. Беразьняк |
| Мадыфікацыі | Х-22ПГ Х-22ПСІ Х-22МА, Х-22МП Х-22П, Х-22М, Х-22НА Х-22Б |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 5635-5780 кг |
| Даўжыня | 11,65-11,67 м |
| Вышыня | 1,81 м (у складзеным стане) |
| Дыямэтар | 0,9-0,92 м |
|
|
|
| Маса боегалоўкі | 630—1000 кг |
| Магутнасьць выбуху | да 0,35-1,0 Мт (пры тэрмаядзернай начынцы) |
|
|
|
| Рухавік | ВРР С5.44 (Р201-300) да 13,4 кН |
| Размах крылаў | 2,99-3,0 (3,35) м |
| Практычная далёкасьць | да 600 км |
| Вышыня палёту | 22,5-25 км |
| Хуткасьць | 3,5-4,6 М |
Х-22 «Бура» (па клясыфікацыі NATO — AS-4 Kitchen — «кухня») — савецкая/расейская звышгукавая крылатая супрацькарабельная ракета паветранага базаваньня вялікай адлегласьці. Уваходзіць у склад авіяцыйнага ракетнага комплексу К-22.
Прызначалася для паразы радыёлякацыйна-кантрасных кропкавых (авіяносцы) і пляцовачных мэт (авіяносных ударных груп), з дапамогай адмысловай (ядзернай) або фугасна-кумулятыўнай БЧ.
Зьмест |
Канструкцыя [рэдагаваць]
Фюзеляж ракеты круглага перасеку, тэхналягічна падзелены на 4 адсека. У канструкцыі шырока выкарыстоўваецца нержавелая сталь і тытан. У насавой частцы ракеты ўсталяваны радыёпразрысты абцякальнік з антэнным блокам і прывадам.
У першым адсеку ўсталяваны блокі апаратуры навядзеньня з кантрольным раздымам, сьпіртавая сыстэма астуджэньня блокаў ГСН і сьпец-БЧ, баявая частка з сыстэмай узьвядзеньня і засьцярогі. Далей знаходзіцца бак-адсек акісьляльніка (на 3049 кг) і бак-адсек паліва (на 1015 кг). У чацьвёртым адсеку знаходзяцца блокі аўтапілота АПК-22, праграмна-выканаўчы мэханізм, электраабсталяваньне, акумулятарная батарэя, балоны з паветрам і азотам і агрэгаты наддуву бакаў, гідрапрывады рулёў, ВРР, запраўныя гарлавіны для паліва і акісьляльніка.
Тэхнічныя характарыстыкі [рэдагаваць]
- Памеры ракеты: даўжыня — 11,6 м;
- дыяметр — 0,94 м.
- Стартавая вага ракеты — да 5780 кг.
- Апярэнне: пярэдняе — трохкутнае з складваючымся крылом са стрэлабачнасьцю па пярэднім беражку 75,5°;
- задняе апярэнне — крыжападобнае, з складваючымся подкілевым грэбнем.
- Сілкавальная ўсталёўка — двухрэжымны ВРР Р201-300.
- Паліўная сумесь — паліва -"Самін" ТГ-02; акісьляльнік — 27 % раствор тэтрааксіду азоту ў канцэнтраванай азотнай кісьле (меланж, АК-27І).
- Баявая частка — фугасна-кумулятыўная пранікальная БЧ з выбуховым рэчывам (СТСТ) падвышанай магутнасьці (маса 950 кг, з якіх маса СТСТ — 500 кг) з кантактным выбухоўнікам ці манаблочная ядзерная БЧ з трацілавым эквівалентам ад 350 кілатон да 1 мегатоны, з дэтанатарам, якія ініцыяваў кантактны падрыў ці паветраны (на зададзенай далёкасці ад мэты).
Х-22ПСІ камплектавалася вылучна спэцзарядам, а для Х-22П была распрацавана палегчаная БЧ з 1200 пашкоджваючымі элемэнтамі. Для Х-22Н таксама выкарыстоўвалася палегчаная да 630 кг БЧ з фугасна-кумулятыўным зарадам, якая выпальвала ў борце карабля дзірку памерам 22 кв.м і ў глыбіню да 12 м.
Сістэма навядзеньня ракеты: камбінаваная сістэма саманавядзення «ПГ», якая спалучае праграмнае кіраванне ад аўтапілота і радыёлакацыйнае — ад галоўкі «ПГЫ», для ўдараў па радыёкантрастным кропкавым мэтам. «ПМГ» — мадыфікаваная ГСН з актыўным радыёлакацыйным каардынатарам мэты і дзьвухрэжымным аўтапілотам, з вехней і ніжняй траекторыяй палёту. Пасіўная пеленгацыйнная ГСН «ПСН» з навядзеньнем на выпраменьванне імпульсных РЛС. Тыпавая праграма траекторыі палёту ракеты з радыёлакацыйнай сістэмай навядзеньня: набор вышыні пасля адчэпкі з носьбіта да 18500-22500 мэтраў і пераход у пікірваньне на мэту пры кутнім разузгадненьні 30°.
Месцы захоўваньня на тэрыторыі Беларусі [рэдагаваць]
- Вядома што ракэты Х-22 з ядзернымі і тэрмаядзернымі боегалоўкамі, у гады існаваньня СССР, захоўваліся ў в/ч №75367 якая базавалася ля аэрадрома ў Мачулішчах.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Х-22 (крылатая ракета) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў