Цемрашальства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цемраша́льства, ці абскуранты́зм[1] — філязофскае паняцьце, якое азначае антыінтэлектуальную практыку наўмыснага прадстаўленьня інфармацыі ў заблытаным, няўцямным выглядзе, які замінае разуменьню і далейшаму вывучэньню тэмы. Гістарычнымі й інтэлектуальнымі азначэньнямі цемрашальства ёсьць

  1. сьвядомае абмежаваньне ведаў — адваротна да іх распаўсюду;
  2. сьвядомае прыхоўваньне — заблытаны стыль пісьма, які характарызуецца сьвядомай беспрадметнасьцю.

Філёзафы Асьветніцтва называлі цемрашаламі ўсялякіх ворагаў інтэлектуальнай асьветы і вольнага распаўсюду ведаў. У XIX—XX стагодзьдзях цемрашальства пачалі ставіць у віну аўтараў, якія нібыта пішуць блытаныя кнігі, каб схаваць сваю інтэлектуальную пустэчу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ абскурантызм Слоўнік.org. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі). Праверана 12 чэрвеня 2023 г.

Шаблён:Прапаганда