Цьвіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цьвіль
Гніеньне пэрсіка (здымка праводзілася 6 сутак, праз кожныя 12 гадзін).
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы

Цьвіль (цьвільныя грыбы) — разнастайныя грыбы, з клясы мікраміцэтаў.

Цьвільныя грыбы распаўсюджаныя паўсюдна. У асноўным, вялікія калоніі вырастаюць у цёплых вільготных месцах, на пажыўных асяроддзях.

Многія цьвільныя грыбы выпрацоўваюць другасныя метабаліты — антыбіётыкі і мікатаксіны, якія прыгнятальна або таксічна дзейнічаюць на іншыя жывыя арганізмы.