Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2022-12

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Этнаграфічная мапа 1943 году
Этнаграфічная мапа 1943 году

Летувізацыя — палітыка насаджэньня летувіскай мовы і культуры сярод нелетувіскага насельніцтва колішняга Вялікага Княства Літоўскага, а таксама прапаганды летувіскай шавіністычнай інтэрпрэтацыі гісторыі ВКЛ.

Складаецца з атаясамліваньня гістарычных Літвы і ліцьвінаў з сучаснымі Летувой і летувісамі, перакручваньня традыцыйных гістарычных назваў мясцовасьцяў і імёнаў людзей у іншых мовах паводле іх формаў зь летувіскай мовы, дэнацыяналізацыі жыхароў этнічнай тэрыторыі беларусаў з паступовым пераводам адукацыі і мас-мэдыя на летувіскую мову дзеля асыміляцыі мясцовага насельніцтва летувісамі. Умовы для летувізацыі склаліся па анэксіі Вялікага Княства Літоўскага Расейскай імпэрыяй, калі адбылося замацаваньне назвы Літва за Жамойцю і жамойтамі. Дзеячы жамойцкага нацыянальнага абуджэньня дзеля забесьпячэньня свайму руху гістарычнай асновы выкарысталі назву старажытнай літоўскай дзяржавы, а ня ўласнага Жамойцкага княства. На згоду і пры падтрымцы расейскіх уладаў, імпэрскім інтарэсам якіх адпавядала прывязваньне гісторыі ВКЛ да нашчадкаў балтыйскай меншасьці, а не беларусаў, летувісы выбудавалі міт пра ВКЛ як выняткова летувіскую дзяржаву. Гэты міт стаў падмуркам, на якім летувіскія дзеячы пачалі будаваньне новай летувіскамоўнай дзяржавы. Прэтэнзіі Летувы на пераемнасьць з ВКЛ падмацавала атрыманьне ёй старажытнай літоўскай сталіцы Вільні і сталічнага Віленскага краю — насуперак волі мясцовага насельніцтва — у выніку злачыннай змовы паміж сталінскім СССР і гітлераўскім Трэцім Райхам у пачатку Другой сусьветнай вайны. Савецкія ўлады дазволілі летувісам нацыяналістычную ідэалёгію, заснаваную на міце пра ВКЛ як старажытную летувіскую дзяржаву, што засьведчыла ўнікальнасьць і вынятковасьць становішча Летувы ў параўнаньні зь іншымі савецкімі рэспублікамі. Па распадзе СССР заснаваная на мітах і стэрэатыпах гістарычная навука працягвае выступаць часткай дзяржаўнай ідэалёгіі Летувы, што знаходзіць падтрымку ў Расеі.
(артыкул цалкам…)