Шкодныя звычкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Шкодныя звычкі — распаўсюджаныя дзеяньні, якія людзі паўтараюць зноў і зноў, нягледзячы на тое, што яны не карысныя ці нават шкодныя. Шкодныя звычкі могуць несьці ў сабе элемэнты нэўрозу.

Звычка — гэта характэрная форма паводзін чалавека, якая ў пэўных умовах набывае характар патрэбы. Калі звычка аказвае нэгатыўнае ўзьдзеяньне на арганізм чалавека, на яго здароўе, разбурае яго жыцьцё — гэта шкодная звычка.