Шчаўевая кісьля
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шчаўевая кісьля НООССООН — дзьвюхасноўная лімітавая карбонавая кісьля. Належыць да моцных арганічных кісьляў. Валодае ўсімі хімічнымі ўласьцівасьцямі, характэрнымі для карбонавых кісьляў. Солі і этэры шчаўевай кісьлі называюцца аксалят. У прыродзе зьмяшчаецца ў шчаўе, кісьліцы, карамболі і некаторых іншых расьлінах ў вольным выглядзе і ў выглядзе аксалята калю і кальцу. Упершыню шчаўевая кісьля сынтэзаваная ў 1824 годзе нямецкім хімікам Фрыдрыхам Вёлерам з дыцыяна.
Літаратура [рэдагаваць]
- Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., «Народная асвета», 2004, С.272
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Шчаўевая кісьля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў