7,7×58 мм Арысака
| 7,7×58 мм Арысака | |
|---|---|
| Тып патрона: | вінтовачны |
| Краіна-вытворца: | |
| Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон: | Вінтоўкі, кулямёты |
| Гісторыя вытворчасьці: | |
| Час стварэньня: | 1932 |
| Гады вытворчасьці: | 1939—1945 |
| Характарыстыкі: | |
| Даўжыня патрона, мм: | 79,65 |
| Сапраўдны калібр кулі, мм: | 7,86 |
| Маса кулі, г: | 11,3 |
| Дыямэтар шыі набойніцы, мм: | 8,47 |
| Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 10,87 |
| Дыямэтар асновы набойніцы, мм: | 11,96 |
| Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 730 |
| Энэргія кулі, Дж: | 3007 |
7,7×58 мм Арысака (7,7 японскі) — бясфлянцавы вінтовачны, унітарны набой, распрацаваны для вінтоўкі Арысака Тып 99 падчас Другой Сусьветнай вайны з мэтай замены маральна састарэлых патронаў 6,5×50 мм Арысака. Рашэнне аб замене было прынята пасля аналізу вайскоўца досьведу, атрыманага Японскім Імператарскім войскам падчас вайны ў Кітаі, падчас якой японцы зразумелі, што патрон .303 British з’яўляецца больш эфектыўным, чым 6,5×50 мм Арысака па эфектыўнасьці паразы і балістыцы.
Гэты набой з’яўляецца копіяй брытанскага (выкарыстоўваюцца нават аналягічныя кулі), з той розніцай што не мае маральна састарэлай выступкі флянца, якая з’яўляецца сур’ёзнай перашкодай для распрацоўкі аўтаматычнай зброі і набойнікаў. Набой па магутнасці супаставім з .30-06 Springfield.
У цяперашні час вырабляецца фірмамі Norna і Graf як спартовы патрон.