Carpe diem
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Carpe diem (па-лацінску: літаральна - "хапай (лаві) дзень") - лацінскі выраз, што паходзіць з паэзіі Гарацыюса. Азначае "карыстайся кожным днём"[1].
Упершыню выраз згадваецца ў "Одзе" І.11 "Да Леўканоі":
| Tu ne quaesieris, scire nefas, quem mihi, quem tibi | Ты выпытваць пакінь, грэх тое знаць, колькі табе ці мне, |
| finem di dederint, Leuconoe, nec Babylonios | Леўканоя, багі судзяць жыцця; і вавілонскія |
| temptaris numeros. Ut melius, quidquid erit, pati. | Лічбы ты не трывож: лепей нашмат зносіць усё як ёсць. |
| Seu pluris hiemes, seu tribuit Iuppiter ultimam, | І ці многа шчэ нам наканаваў зімаў Юпітэр, ці |
| quae nunc oppositis debilitat pumicibus mare | Толькі тую, што б'е шумна цяпер хваляй тырэнскаю |
| Tyrrhenum: sapias, vina liques, et spatio brevi | Скáлы, — мудраю будзь, віны цадзі, хвіляй кароткаю |
| spem longam reseces. Dum loquimur, fugerit invida | Рэж надзей даўжыню; прэч між размоў квапны ўцякае час. |
| aetas: carpe diem, quam minimum credula postero. | То хапай гэты дзень — веры няма дням, што ідуць за ім. |
Пераклаў Антон Францішак Брыль [2]
У іншым беларускім перакладзе Алеся Жлуткі выраз пададзены як "лаві хвілю" [3].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Лацінскія прыказкі і крылатыя выразы Сайт катэдры клясычнай філялёгіі БДУ
- ^ Пераклады Гарацыя Прайдзісьвет
- ^ "Тутэйшыя" (зборнік), Менск Мастацкая літаратура, 1989 год
Глядзі таксама [рэдагаваць]
Carpe diem — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў